06:00 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Медаль нобелеўскага лаўрэата

Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымаў японец Ёшыноры Ахсумі

CC BY 2.0 / Solis Invicti / Nobel Prize medal
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Даследчык вывучыў механізмы працэсу аўтафагіі, які таксама называюць "самаз’яданнем" арганізма.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 2016 годзе атрымаў японскі навуковец Ёшыноры Ахсумі, абвясціў у панядзелак камітэт.

Нобелеўскі тыдзень стартаваў 3 кастрычніка: журы прэміі абвесціць лаўрэатаў у галіне фізікі, хіміі, літаратуры, міру і эканомікі. У панядзелак адбылося абвяшчэнне лаўрэата ў галіне фізіялогіі і медыцыны.

На думку Нобелеўскага камітэта, найбольш важныя адкрыцці сёлета здзейсніў фізіёлаг з Японіі Ёшыноры Ахсумі. Ён вывучаў працэсы аўтафагіі — працэсу, пры якім кампаненты клеткі дастаўляюцца ў лізасомы і там дэградуюць.

Таксама аутафагію называюць "самаз'яданнем" і наўпрост звязваюць са старэннем жывых арганізмаў. Мяркуецца, што дэталёвае вывучэнне гэтага працэсу дапаможа перамагчы старасць.

Вывучэнне дадзенай вобласці можа таксама паўплываць і на даследаванні шматлікіх хвароб, у тым ліку і рака.

Уладальнікі Нобелеўскай прэміі атрымліваюць памятны медаль і грашовы прыз у восем мільёнаў швецкіх крон (больш за 900 тысяч долараў ЗША па курсе).

 

Тэги:
Медыцына (навука), Узнагароды і прэміі, Нобелеўская прэмія, Швецыя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы