12:08 21 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.09
Тэмпература

Міністэрства аховы здароўя: грып не больш актыўны, чым летась

© Sputnik / Максим Богодвид
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Пакуль захворванне на вострыя рэсператорныя інфекцыі ў рэспубліцы не перавышае мінулагодні ўзровень.

МІНСК, 23 ліс —Sputnik. Сітуацыя з захворваннем на грып у Беларусі знаходзіцца пад кантролем і не перавышае звычайных значэнняў, паведаміла журналістам у сераду галоўны эпідэміёлаг рэспублікі Іна Карабан.

Паводле агучанай медыкамі інфармацыі, ужо больш за 3,5 мільёны беларусаў прышчапіліся ад грыпу ў гэтым сезоне. У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што вакцынацыя на ўзроўні хаця б у 40% дапамагае пазбягаць эпідэмій ВРІ.

"Сёння захворванне не перавышае таго ўзроўню, які быў летась", — паведаміла журналістам галоўны эпідэміёлаг.

Тым часам кампанія па вакцынацыі насельніцтва набліжаецца да завяршэння: паводле словаў прадстаўнікоў профільнага ведамства, з актыўнай фазы "сезон прышчэпак" выйдзе ў пачатку снежня.

Тэги:
Грып і ВРЗ, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Іна Карабан, Беларусь

Галоўныя тэмы