10:51 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Полоцкий государственный университет

Полацк стаў моладзевай сталіцай Беларусі

© Фото: Полоцкий государственный университет
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Першыя святочныя мерапрыемствы ў новай моладзевай сталіцы Беларусі пройдуць ужо 2 і 3 лютага.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Полацк быў абраны моладзевай сталіцай Беларусі, у гонар гэтага ў горадзе пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Свята "Полацк — моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь" адбудзецца ў Полацку 2 і 3 лютага, яго наведаюць кіраўніцтва Мінадукацыі, лідэры моладзевых арганізацый, маладыя спецыялісты.

У рамках свята будзе праведзены рэспубліканскі маладзёжны форум "Разам мы — Беларусь!", а таксама дадзены старт праекту "Францыск Скарына. Чалавек дасканалы". У поўнай праграме — дзесяткі мерапрыемстваў, у тым ліку экскурсіі і круглыя сталы.

Моладзевыя мерапрыемствы будуць праходзіць у Полацку і на працягу ўсяго года — на 2017 год запланаваныя фестывалі, акцыі, канферэнцыі і сустрэчы для навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.

Полацк — найстаражытнейшы горад Беларусі, летась яму спаўняецца 1155 гадоў.

По теме

Полацк прыме эстафету маладзёжнай сталіцы Беларусі
Тэги:
моладзь, Міністэрства адукацыі РБ, Францыск Скарына, Полацк, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы