00:29 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Вясельны здымак

Музей Янкі Купалы праводзіць аўкцыён у падтрымку дзяцей з аўтызмам

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6550

Дабрачыннае мерапрыемства з’яўляецца праектам міжнароднай грамадскай арганізацыі, якая дапамагае рэалізавацца дзецям з асаблівасцямі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 2 лютага праводзіць дабрачынны аўкцыён у падтрымку дзейнасці міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі".

Падчас мерапрыемства адбудзецца закрыццё выстаўкі "З новай казкай!". Аўтары малюнкаў — дзеці з аўтызмам.

Спецыялісты нагадваюць, што "дабрачынны праект музея "З новай казкай!" — гэта магчымасць аб'яднаць людзей вакол праблем, якія трэба вырашаць разам".

Таксама падтрымаць праект запрошаны знакамітыя беларускія мастакі, музыканты, Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, культурныя і грамадскія дзеячы.

Мастакі Аксана Аракчэева, Леанід Гамонаў, Надзея Бука, Аляксандр Сяліцкі перададуць у дар МДГА "Дзеці. Аутызм. Бацькі" свае мастацкія работы для правядзенння наступнага дабрачыннага інтэрнэт-аукцыёна.

Музыкі Дзядзя Ваня і Паліна Сівец падтрымаюць арганізацыю і падораць святочны настрой усім удзельнікам урачыстасці.

Перад усімі прысутнымі выступяць дзіцячыя калектывы "Дудырыкі" і "Эстрадны вакал".

Мерапрыества адбудзецца ў музеі Янкі Купалы 2 лютага а 18 гадзіне.

По теме

Музей Янкі Купалы распачынае ўрачыстасці да юбілея народнага паэта
Тэги:
дзеці, Дабрачыннасць, Аўкцыён, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы