18:44 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
ЦТ у Мінску

ЦТ па біялогіі пройдзе ў аўторак у Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
710

Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па біялогіі захацелі напісаць парадку 29 тысяч абітурыентаў.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі напішуць у аўторак больш за 23 тысячы абітурыентаў па ўсёй Беларусі, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі.

ЦТ — неабходны этап для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы для большасці абітурыентаў, ад неабходнасці здаваць тэсты вызваляюцца толькі пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.

Цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі — чацвёртае па папулярнасці сярод беларусаў пасля рускай мовы, матэматыкі і фізікі. На ЦТ па прадмеце запісаліся парадку 29 тысяч чалавек.

Пачнецца выпрабаванне ў 11:00 па ўсёй краіне, на напісанне тэсту па біялогіі абітурыентам адводзіцца дзве гадзiны, заданняў у тэставанні 50 — па батаніцы, заалогіі, анатоміі, генетыцы і экалогіі.

У мінулым годзе на ЦТ па біялогіі 25 чалавек атрымалі максімальны бал, а трое абітурыентаў не змаглі атрымаць і аднаго бала.

По теме

Паступленне ў ВНУ - 2017
Тэги:
біялогія, Абітурыенты, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы