05:53 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8721

Чытаць тэкст будзе рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Іван Пінігін.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Дыктоўку па беларускай мове напішуць у сталіцы 24 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі арганізатары.

"Агульная дыктоўка" — гэта падарунак да 950-годдзя Мінска жыхарам сталіцы ад арганізатараў", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пройдзе з 12:00 да 12:30, а сама дыктоўка — з 12:40 да 13:40.

Для ўдзельнікаў арганізуюць гульнявую зону, дзе можна будзе пазмагацца ў беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца. Вынікі дыктоўкі будуць ацэніваць прафесійныя філолагі, а вынікі абвесцяць на працягу двух працоўных дзён.

Усе ўдзельнікі іспыту атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы.

Каб прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, трэба зарэгістравацца на сайце і прыйсці ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана "Мегаполіс", 2 паверх) 24 чэрвеня не пазней за 12:00.

Тэги:
Дыктоўка, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы