14:43 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Сямья Кушнер

У гадавіну ўцёкаў з гета ў Наваградку адкрыюць помнік

© Sputnik Сергей Пушкин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1820

Сярод уцекачоў, якія капалі тунэль і здолелі выбрацца з гета, сысці ў партызаны і выжыць, былі і продкі цяперашняга дарадцы прэзідэнта ЗША і па сумяшчальніцтве яго зяця Джарэда Кушнера.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Скульптурную кампазіцыю ў памяць ахвяр Навагрудскага гета адкрыюць ля Музея супраціву ў Наваградку ў аўторак, распавяла Sputnik краязнаўца Тамара Вяршыцкая.

74 гады таму ў гэты дзень 250 пакінутых у жывых вязняў спусціліся ў загадзя выкапаны тунэль і пайшлі ў лес. Сярод уцекачоў былі прадзед і бабуля цяперашняга саветніка і зяця прэзыдэнта ЗША Джарэда Кушнера.

Прататыпам дзяўчынкі, якая з'яўляецца часткай скульптурнай кампазіцыі, была Міхле Сасноўская, адна з малалетніх вязняў гета. Яна здолела ўцячы яшчэ да масавых уцёкаў, але была злоўленая і забіта немцамі. З яе старой фатаграфіі і стваралі вобраз.

"На цырымонію адкрыцця прыедуць дыпламаты з амерыканскага і ізраільскага пасольства, даследчыкі Халакоста з Брытаніі, Аўстраліі і Канады. Акрамя таго, з Мінска чакаем каля 20 чалавек, таксама былых вязняў — гета і канцлагераў", — распавяла Sputnik Вяршыцкая.

Прафінансаваў стварэнне памятнай кампазіцыі мясцовы прадпрымальнік Сяргей Коваль.

У перспектыве ў Музея супраціву павінна з'явіцца яшчэ адна мемарыяльная кампазіцыя ў памяць аб яўрэях, якія ўцяклі 26 сакавіка 1943 з Навагрудскага гета. Праца над гэтай кампазіцыяй пад папярэдняй назвай "Сцяна" працягваецца. Ініцыятарамі і спонсарамі праекта стала сям'я Кушнер. Раней Тамара Вяршыцкая распавядала Sputnik, што як мінімум сваяк Трампа — мільярдэр Чарльз Кушнер, чый дзед, маці і цётка сыходзілі праз тунэль да партызанаў, плануе прыехаць на адкрыццё "Сцяны".

Тэги:
гета, халакост, Джарэд Кушнер, Навагрудак, Беларусь

Галоўныя тэмы