18:29 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1620

Прэстыжную ўзнагароду атрымалі трое даследчыкаў - з Германіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію 2017 года ў хіміі атрымалі Жак Дубачот, Ёахім Франк і Рычард Хендэрсан за распрацоўку крыяэлектроннай мікраскапіі, адпаведнае рашэнне абвясцілі ў сераду ў Стакгольме.

Нобелеўскі тыдзень пачаўся з прысуджэння ўзнагарод па фізіялогіі і фізіцы: за вывучэнне цыркадных рытмаў і гравітацыйных хваляў адпаведна. Ужо ў сераду камітэт абвясціў імя лаўрэата ўзнагароды за даследаванні ў галіне хіміі.

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі 2017 года сталі швейцарац Жак Дубачот, немец Ёахім Франк і брытанец Рычард Хендэрсан.

Навукоўцы ўзнагароджаны за распрацоўку крыаяэлектроннай мікраскапіі, якая дазваляе вызначаць структуры малекул з высокім разрашэннем — гэтыя тэхналогіі шмат у чым дапамагаюць развіццю хіміі і біялогіі.

Традыцыйна аргкамітэт прэміі апублікаваў адпаведную фатаграфію ў сацыяльных сетках.

Ужо ў чацвер 5 кастрычніка Нобелеўскі камітэт абвесціць імя лаўрэата прэміі па літаратуры, а ў пятніцу — за ўклад ва ўмацаванне міру.

Тэги:
химия, Нобелевская премия, Стакгольм, Швецыя

Галоўныя тэмы