22:15 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Штогод права пераехаць у ЗША і атрымаць часовы від на жыхарства выйграюць да палутара тысяч беларусаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля тэрарыстычнага акту, які адбыўся ў аўторак на Манхэтэне, заклікаў адмовіцца ад розыгрышу іміграцыйных віз, больш вядомага як Green Card — "Зялёная карта". Зрэшты, Дзярждэпартамент ужо заявіў аб тым, што латарэя пакуль застанецца, насуперак волі прэзідэнта.

Што такое Green Card?

Наcамрэч, праграма розыгрышу права быць рэзідэнтам ЗША называецца не Green Card, а дыверсіфікацыйная латарэя. Сама ж "Зялёная карта" — пасведчанне наяўнасці віду на жыхарства ў краіне.

Акрамя выйгрышу, такую ж карту можна атрымаць, уладкоўваючыся на працу, атрымліваючы палітычны прытулак і іншымі спосабамі. Але самы просты — удзел у бясплатным розыгрышы. Акрамя гэтай латарэі, для жыхароў некаторых краінаў часам уводзяцца асобныя конкурсы і розыгрышы атрымання часовага віду на жыхарства.

Удзельнічаць могуць усе?

Прымаць удзел у дыверсіфікацыйнай латарэі могуць без абмежаванняў усе паўналетнія людзі з як мінімум сярэдняй адукацыяй. Чалавек, які падае заяўку, павінен быць выхадцам з дзяржавы, у пасольства якой падае дакументы. Некаторыя звяртаюцца да дапамогі агенцтваў, аднак яны выконваюць тэхнічную функцыю.

Удзельнікі рэгіструюцца на сайтах пасольстваў, затым, пры правільным афармленні ўсіх папер, чакаюць вынікаў розыгрышу. Усяго ў свеце ў латарэі выйграюць каля 55 тысяч чалавек, каля палутара тысячы з іх — беларусы. Зрэшты, з'язджаюць у ЗША потым далёка не ўсе. 

Розыгрыш Green Card могуць адмяніць?

Дзяржаўны дэпартамент ЗША пакуль будзе працягваць розыгрыш, аднак Трамп абяцаў дамагчыся адмовы ад латарэі. Гіпатэтычна, Дзярждэпартамэнт павінен падпарадкоўвацца менавіта прэзідэнту, а калі ён зможа заручыцца падтрымкай Кангрэса, то Green Card могуць сапраўды адмяніць.

Крытыкі латарэі ўжо даўно кажуць пра тое, што ЗША больш не маюць патрэбу ў такой колькасці мігрантаў, нават калі прыязджаюць кваліфікаваныя кадры. Таксама выйграюць у латарэі і ашуканцы, а часам — і патэнцыйна небяспечныя грамадзяне, напрыклад, як той, што ўчыніў тэракт у цэнтры Нью-Ёрка выхадзец з Узбекістана.

Тэги:
Green Card, Міграцыя, ЗША, Беларусь

Галоўныя тэмы