05:38 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3720

Журналістка, якая мае прэзідэнцкія амбіцыі, збіраецца задаць Пуціну пытанне, праўда, якое, вырашыць па ходзе мерапрыемства.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Журналістка Ксенія Сабчак, якая заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі на выбарах 2018 года, прыйшла на прэс-канферэнцыю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, перадае карэспандэнт Sputnik.

Сабчак распавяла журналістам, што разлічвае задаць прэзідэнту пытанне. Праўда, якое менавіта, яна сказаць не змагла.

"У мяне некалькі пытанняў. У мяне няма аднаго канкрэтнага. Важна, як будзе адбывацца прэс-канферэнцыя і якія пытанні будуць задавацца. Сярод тэмаў — гэта, безумоўна, тэма Аляксея Навальнага. Важнае пытанне — вынікі прэзідэнцтва. І пытанні асабістых гісторый, канкрэтных людзей — ёсць рэчы, якія я б хацела праясніць з Уладзімірам Уладзіміравічам", — сказала Сабчак.

Уладзімір Пуцін правядзе ў чацвер вялікую прэс-канферэнцыю для журналістаў, дзе адкажа на пытанні як прадстаўнікоў СМІ РФ, так і замежных. На прэс-канферэнцыі будзе прадстаўлены і Sputnik Беларусь — ад імя агенцтва пытанне падрыхтавала шэф-рэдактар Алеся Лучанінава.

Sputnik будзе весці анлайн-трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна — сачыце за абнаўленнямі партала.

По теме

Каця Гардон таксама вырашыла балатавацца ў прэзідэнты Расіі
Тэги:
Ксенія Сабчак, Уладзімір Пуцін, Масква, Расія

Галоўныя тэмы