09:37 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Грамадства

Чыноўнікі распісалі навагоднія цацкі для дзіцячых дамоў

Атрымаць кароткую спасылку
Новы год – 2018 (27)
7010
© Sputnik Александр Шурмелев

Мінскія чыноўнікі распісалі навагоднія ёлачныя цацкі для дзяцей з дзіцячых дамоў і сацыяльнага прытулку Беларусі. Глядзіце на відэа, як праходзіла акцыя.

Цацкі ад чыноўнікаў адправяцца ў 21 дзіцячы дом і адзін прытулак. Распісвалі цацкі знакамітыя беларусы, сярод іх быў нават дызайнер Уладзімір Цэслер, а чыноўнікі — і нават кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Ігар Бузоўскі — выступілі памочнікамі.

Акцыю арганізавалі супрацоўнікі сіл спецыяльных аперацый, так што можна было сфатаграфавацца не толькі з Дзедам Марозам і Снягуркай, але і з нямецкімі аўчаркамі, якія цярпліва пазіравалі.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць пад патранатам прэзідэнта Беларусі і працягнецца з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018-га. За час акцыі чыноўнікі абяцаюць дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў і прытулкаў. Сёння яны вырашылі пачаць з малога і дапамагчы дзецям не застацца без навагодніх упрыгажэнняў.

У акцыі "Нашы дзеці" прымаюць удзел многія вядомыя беларусы, кожны выбірае свой спосаб здзейсніць для дзяцей невялікі цуд. Сярод удзельнікаў і касманаўт Алег Навіцкі. З падарункамі ён наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу. У пачатку года выхаванцы дома пабывалі ў цэнтры касманаўтыкі ў Каралёве, а на гэты раз касманаўт здзейсніў візіт у адказ.

Калі вы натхніліся вопытам чыноўнікаў і таксама хочаце распісаць цацку, заходзіце ў Музей ёлачных цацак, які адкрыўся ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы. Папрацаваўшы над роспісам, можна вывучыць і экспанаты музея, агульны кошт якіх ацэньваецца амаль у 800 тысяч даляраў. Прадстаўленую ў музеі калекцыю сабраў Андрэй Бягун. Сярод экспанатаў ёсць ёлачныя цацкі і калядныя ўпрыгажэнні з многіх краін свету — ад Паўночнай Карэі да Бразіліі.

Тэмы:
Новы год – 2018 (27)
Тэги:
наши дети, акция, елочные игрушки, Андрэй Бягун, Ігар Бузоўскі, Дзед Мароз, Алег Навіцкі, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Летні лес, архіўнае фота
    Последнее обновление: 09:24 24.06.2021
    09:24 24.06.2021

    Паходы ў лес забаронены ўжо ў 52 раёнах Беларусі

    За парушэнне забароны можна атрымаць штраф да 675 рублёў, а калі загарэўся лес - пакаранне будзе больш сур'ёзным.

    4
  • Дзяўчына каля фантанаў
    Последнее обновление: 08:55 24.06.2021
    08:55 24.06.2021

    У нядзелю спякота пачне спадаць

    Спякота ў Беларусі захаваецца да канца тыдня, але дададуцца дажджы з навальніцамі. У апошнія выхадныя чэрвеня, па прагнозах, тэмпература пачне зніжацца.

    9
  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
    Последнее обновление: 17:08 23.06.2021
    17:08 23.06.2021

    Галоўчанка прадставіць канстытуцыйны законапраект у парламенце ў пятніцу

    Палата прадстаўнікоў у дзень закрыцця вясновай сесіі 25 чэрвеня разгледзіць папраўкі ў Канстытуцыю ў першым чытанні. Нарматыўны акт прадугледжвае ўвядзенне адзінага дня галасавання. У выпадку яго прыняцця выбары дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў будуць сумешчаны.

    52
  • У Наваполацку ўзвялі пантонны мост – відэа
    Последнее обновление: 15:45 23.06.2021
    15:45 23.06.2021

    У Наваполацку ўзвялі пантонны мост – відэа

    Калі мост праз Заходнюю Дзвіну зачынілі на рамонт, жыццё горада фактычна спынілася: адлегласць да цэнтра Наваполацка для жыхароў некаторых раёнаў павялічылася ў 10 разоў.

    20

Галоўныя тэмы