02:09 22 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.04
Гістарычны слоўнік беларускай мовы ў 37 выданнях

Старонкі "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" пагартаюць у музеі Коласа

© Sputnik / Станіслаў Андросік
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Наведвальнікі музея падчас імпрэзы навучыцца чытаць старадаўнія тэксты.

МІНСК, 12 лют – Sputnik. Імпрэза "Па старонках "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, адбудзецца 22 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Падчас імпрэзы пра ролю "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" ў развіцці беларускай мовы і культуры раскажа загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Паляшчук. Акрамя таго, наведвальнікам прапануюць навучыцца чытаць старадаўнія тэксты з дапамогай Ірыны Будзько, загадчыка кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

У праграме мерапрыемства запланаваныя выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова.

Акрамя цікавых лекцый, на імпрэзе прагучыць чароўная музыка дуэта "ČARKA".

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Калі: 22 лютага, 18:30.

Уваход вольны.

Тэги:
Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Беларуская мова, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, дуэт "ČARKA", Ірына Будзько, Наталля Паляшчук, Аляксандр Лукашанец, Ігар Капылоў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы