Міжнародны стартап-фестываль кулінарнага майстэрства пройдзе ў Магілёве

© PixabayНаведвальнікі кафэ, архіўнае фота
Наведвальнікі кафэ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лепшыя стратап-праекты будуць прадстаўлены на маладзёжным форуме, які адбудзецца 26-28 верасня 2018 года у рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Міжнародны стартап-фестываль кулінарнага майстэрства "Нацыянальная кухня: учора, сёння, заўтра" пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання, пра гэта паведамляецца на сайце ўніверсітэта.

Фестываль праводзіцца ў рамках святкавання 45-годдзя ўніверсітэта. Яго галоўная мэта — папулярызацыя беларускай нацыянальнай кухні і стварэнне "кулінарнага брэнда Беларусі".

Удзельнікі Ты супер! Вера Ярошык і Максім Гнацюк падымаюць куфлі з сокам ў малдаўскім рэстаране - Sputnik Беларусь
Шашлык з бульбы: як беларуская ўдзельніца "Ты супер!" стала фуд-блогерам

Таксама ва ўніверсітэце разлічваюць, што фестываль паспрыяе раскрыццю патэнцыялу таленавітай моладзі, пашырэнню акадэмічных сувязяў і павышэнню турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі стартап-фестывалю з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.

У фестывалі прымуць удзел студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.

Публічная прэзентацыя бізнес-ідэй адбудзецца 29 сакавіка ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

Пераможцаў і прызёраў фестывалю ўзнагародзяць прызамі і памятнымі падарункамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў фестывалю.

Лепшыя стратап-праекты будуць прадстаўлены на маладзёжным форуме, які адбудзецца 26-28 верасня 2018 г. у рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам прэзідэнтаў дзвюх краін.

Стужка навiн
0