12:16 17 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Рабяты, якія прэтэндуюць на вольныя месцы ў гімназіях, павінны будуць здаць экзамены па двух прадметах.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Два экзамены неабходна будзе здаваць школьнікам для паступлення ў дзесятыя і адзінаццатыя класы гімназій на вольныя месцы, адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку года адмяніў уступныя іспыты ў пятыя класы беларускіх гімназій — цяпер туды вучняў будуць набіраць па прапісцы. Да апошняга заставалася нявырашаным пытанне з тым, як на вольныя месцы ў старэйшыя класы будуць дабіраць жадаючых вучняў.

Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі, у дзесятыя і адзінаццатыя класы гімназій на вольныя месцы будуць адбіраць шляхам двух экзаменаў.

Прэтэндэнты на залічэнне ў старэйшыя класы гімназій павінны будуць здаваць іспыты па двух прадметах — тым, якія ў дадзенай установе адукацыі вывучаюцца на павышаным узроўні.

Уступная кампанія ў старэйшыя класы гімназій будзе праводзіцца з другога па 12 жніўня. Формы кантролю ведаў вызначаны наступныя: дыктоўкі або дыктоўкі з граматычным заданнем, тэсты, вусныя адказы на тэарэтычныя пытанні і гэтак далей.

Заявы на залічэнне будуць падавацца з 12 чэрвеня па 1 жніўня.

Вольныя месцы ў старэйшых класах гімназій могуць заставацца пасля дзевятага класа — частка вучняў могуць захацець працягваць навучанне ў ліцэях або каледжах, забраць дакументы з гімназіі па iншых абставiнах.

Тэги:
паступленне, гімназія, школа, Экзамены, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы