13:06 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Беларусь і Расія да канца мая падпішуць "спартыўнае пагадненне"

© Sputnik / Андрей Александров
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Паводле пагаднення, замежныя заўзятары з фан-картамі змогуць прыязджаць на ЧС-2018 і Еўрапейскія гульні-2019 без візы.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Пагадненне па бязвізавым праезду замежных заўзятараў на буйныя спартыўныя мерапрыемствы паміж Беларуссю і Расіяй будзе падпісана да канца мая, заявіў у аўторак журналістам начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Беларусь і Расія з мінулага года спрабуюць вырашыць пытанне аб парадку перасячэння грамадзянамі трэціх краін унутранай мяжы Саюзнай дзяржавы. Меркавалася падпісанне пагаднення аб узаемным прызнанні візаў, аднак пакуль дакументы так і не зацверджаныя.

Асабліва актуальным пытанне аб перамяшчэнні заўзятараў становіцца напярэдадні буйных спартыўных падзей: ЧС-2018 па футболе ў Расіі і Еўрапейскіх гульняў — 2019 у Беларусі.

Як паведаміў журналістам у аўторак начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, да спартыўных мерапрыемстваў краіны падпішуць іншы дакумент.

"Ужо завершана працэдура ўзгаднення праекта спартыўнага пагаднення, якое рэгламентуе аспекты бязвізавага праезду і знаходжання на спартыўных мерапрыемствах — Чэмпіянаце свету і Еўрапейскіх гульнях", — распавёў Бягун.

Па словах Бягуна, пагадненне дазволіць замежным заўзятарам з фан-картамі знаходзіцца на тэрыторыі краін падчас спартыўных мерапрыемстваў. Замежнікі без фан-карт, якія маюць расійскія візы, павінны будуць заязджаць праз міжнародныя пункты пропуску, якіх на ўнутранай мяжы краінаў няма.

"Падрыхтоўка да падпісання мяркуецца да канца мая", — адзначыў Бягун і дадаў, што запрацуе пагадненне з 1 чэрвеня.

Па вялікім пагадненні аб узаемным прызнанні візаў праца паміж Беларуссю і Расіяй працягнецца, заключыў прадстаўнік МУС.

Тэги:
Візы, Еўрапейскія гульні-2019, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы