07:20 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Археалагічныя раскопкі, архіўнае фота

Астанкі прыкладна 800 ахвяраў нацысцкіх расстрэлаў знайшлі ў Нясвіжы

© Sputnik / Радик Амиров
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3020

Вайскоўцы спецыяльнага батальёна таксама знайшлі гэтай вясной астанкі 62 салдат рускай імператарскай арміі.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Буйное пахаванне ахвяраў расстрэлаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзена ў Нясвіжы, паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Мінабароны Сяргей Варановіч.

"З мая гэтага года вядуцца работы на раней невядомых пахаваннях ахвяр, якія былі расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі", — распавёў Варановіч.

Ён адзначыў, што на месцы пахавання вымаюць астанкі вайскоўцаў і мірных жыхароў. На дадзены момант вынята больш за 650 загінулых, яшчэ трэба будзе дастаць на паверхню астанкі парадку 150-200 ахвяр расстрэлаў.

Начальнік упраўлення дадаў, што зусім нядаўна пашукавікі дасталі з зямлі больш за шэсць дзесяткаў астанкаў ваеннаслужачых часоў Першай сусветнай.

"У маі-чэрвені 2018 года ваеннаслужачыя 52-га пошукавага батальёна ў вёсцы Манькавічы Пастаўскага раёна вынялі астанкі 62 ваеннаслужачых рускай імператарскай арміі", — дадаў Сяргей Варановіч.

У спецыяльных гільзах была інфармацыя пра салдатаў, што ўжо дазволіла ўстанавіць асобы дваіх з іх — радавы Зайцаў і старэйшы унтэр-афіцэр Бальшакоў.

По теме

Імёны салдатаў, астанкі якіх знойдзеныя ў Гродне, пазнаюць па медальёнах
Астанкі савецкіх салдат часоў ВАВ знайшлі на будаўнічай пляцоўцы ў Гродне
Масавае пахаванне часоў ВАВ выяўлена пад Светлагорскам
Тэги:
археалагічныя раскопкі, Вялікая Айчынная вайна, Нясвіж, Беларусь

Галоўныя тэмы