08:49 16 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Выдача расійскага пашпарта, архіўнае фота

Беларусам і ўкраінцам спросцяць атрыманне грамадзянства Расіі

© Sputnik / Виталий Аньков
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3010

У МУС вядуць працу над законапраектам, які ўнясе змены ў закон "Аб грамадзянстве Расійскай Федэрацыі".

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Беларусаў і ўкраінцаў могуць вызваліць ад неабходнасці праходзіць сумоўе на рускай мове пры атрыманні расійскага грамадзянства, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу Міністэрства ўнутраных спраў.

На дадзены момант у ведамстве вядуць працу над законапраектам, які ўнясе змены ў закон "Аб грамадзянстве Расійскай Федэрацыі". Калі ўсе неабходныя працэдуры будуць праведзены, праект паступіць ва ўрад.

Як адзначаецца ў паведамленні, у Беларусі руская мова з'яўляецца адной з дзяржаўных, а грамадзяне Украіны выкарыстоўваюць яе ў сямейным коле і культурнай сферы, акрамя таго, па менталітэту яны блізкія да расіянаў.

У цяперашні час для атрымання грамадзянства Расійскай Федэрацыі неабходна мець від на жыхарства, пражываць у краіне не менш за пяць гадоў з моманту яго атрымання, мець пастаянную працу з афіцыйным заробкам, валодаць рускай мовай і адмовіцца ад іншага грамадзянства.

Тэги:
Грамадзянства, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы