12:42 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Праца медыка

Беларусам з псіхічнымі захворваннямі забароняць ісці ў некаторыя прафесіі

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Сёння, хоць па законе падобная магчымасць ёсць, прафесійныя абмежаванні не прымяняюцца.

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Хворыя на пэўныя псіхічныя расстройствы грамадзяне могуць быць прызнаныя непрыдатнымі да выканання некаторых работ, гэта прадугледжваюць прапанаваныя папраўкі ў закон "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі".

Законапраект, які ўносіць змены ў закон "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", унесены на разгляд беларускіх дэпутатаў.

Як паведаміў БелТА галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, у новай рэдакцыі ў законе будзе выкладзены артыкул, які тычыцца абмежаванняў да выканання асобных відаў работ.

"Плануецца пазначыць, што чалавек з псіхічным расстройствам (захворваннем), якое з'яўляецца медыцынскім супрацьпаказаннем да выканання работ з шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы або работ, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам ёсць неабходнасць у прафесiйным адборы, можа быць прызнаны непрыдатным да выканання такіх работ ў парадку, устаноўленым заканадаўствам", - паведаміла агенцтва.

Дзеючая сёння рэдакцыя артыкула на практыцы не прымяняецца - гэта тлумачаць немагчымасцю рэалізацыі нормы аб распрацоўцы пераліку псіхічных расстройстваў, якія перашкаджаюць выкананню работ па асобных спецыяльнасцях і працы з крыніцамі падвышанай небяспекі.

Акрамя таго, прадугледжаны ў законапраекце і іншыя змены. Так, урачы агульнай практыкі пры аказанні першаснай меддапамогі змогуць праводзіць дыягностыку псіхічных захворванняў, а таксама лячыць іх памежныя формы.

Таксама плануецца весці і медыцынскія агляды спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў, якія не маюць прыкмет залежнасці. Пастаянна назіраць псіхіятры будуць не толькі за тымі, хто ўжывае пэўныя прэпараты, але і за тымі, хто захоплены алкагольнымі напоямі, хоць і не прызнаны залежнымі.

Змены ў закон будуць унесены пасля адабрэння парламентарыямі. Некаторыя палажэнні пачнуць дзейнічаць праз паўгода пасля падпісання кіраўніком дзяржавы, іншыя - адразу пасля афіцыйнага апублікавання.

Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы