Напісанне вялікай літары: моўная хвілінка са Sputnik

© Sputnik / Альфред МикусГуканне вясны
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – напісанне малой і вялікай літары.
Каб вызначыцца з тым, якія словы павінны пісацца з вялікай літары, мы вылучым некалькі катэгорый і разгледзім асабовыя назвы, назвы геаграфічных  і астранамічных аб'ектаў, рэлігійныя і міфалагічныя назвы, назвы дзяржаўных органаў і арганізацый, пасад і званняў, дакументаў і твораў, падзей і дат, а таксама прэмій, сімвалаў і назвы, якія бяруцца ў двукоссе.

Асабовыя назвы і словы, утвораныя ад іх

З малой літары пішуцца:

  • імёны і прозвішчы ў множным ліку (калі ўжываюцца ў зневажальным сэнсе): гарлахвацкія, тулягі;
  • адносныя прыметнікі, якія былі ўтвораны ад імён і прозвішчаў і ўжываюцца ў складзе фразеалагізмаў або састаўных агульных назваў: коласаўскія паэмы, гордзіеў вузел, траянскі конь.

Казачныя, міфалагічныя, рэлігійныя назвы і вытворныя ад іх

З малой літары пішуцца:

  • слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах і спалучэннях з асабовай назвай: дзякуй богу, бог яго ведае, бог Пярун;
  • агульныя назвы ўяўных істот: анёл, дамавік, кікімара, эльф і г.д.;
  • уласныя назвы ўяўных і казачных істот і герояў літаратурных твораў, калі ўжываюцца ў якасці агульных: цацка снягурка, баба-яга (зневажальна пра непрыемную жанчыну).

Геаграфічныя і астранамічныя назвы

З малой літары пішуцца:

  • словы з агульным родавым значэннем у састаўных геаграфічных і астранамічных назвах: мора, возера, гара, рака і г.д.;
  • службовыя словы ва ўласных геаграфічных назвах: Растоў-на-Доне, Арадур-сюр-Глан;
  • назвы геалагічных эпох: эпоха неаліту, ледніковы перыяд.

Назвы дзяржаўных органаў і арганізацый

З малой літары пішуцца:

  • назвы аддзелаў і розных падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання: кафедра класічнай філалогіі, вучоны савет філалагічнага факультэта БДУ, але Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Назвы пасад і званняў

Назвы прэмій, узнагарод, прызоў, грамат, сімвалаў і рэліквій

Назвы твораў, дакументаў і іх зводаў, унікальных прадметаў

З малой літары пішуцца назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, мадэрн, імпрэсіянізм.

Назвы перыядаў і эпох, падзей, дат, святаў

З малой літары пішуцца:

  • назвы родаў і відаў знамянальных падзей: мезазойская эра, лютаўская рэвалюцыя, санітарны дзень;
  • назвы гістарычных эпох і падзей, якія не з’яўляюцца ўласнымі назвамі: сярэднявечча, паўстанне.

Назвы з двукоссем

Чытайце таксама: 

Стужка навiн
0