21:05 21 красавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.28
Мінчане нясуць кветкі да будынка французскага пасольства ў сталіцы

Фотафакт: беларусы нясуць кветкі да пасольства Францыі

© Sputnik / Елена Васильева
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
810

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці стаў шокам не толькі для французаў, але і ўсяго свету.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Беларусы нясуць кветкі да будынка пасольства Францыі ў Мінску ў знак спачуванняў у сувязі з пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці, перадае карэспандэнт Sputnik.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ўвечары ў панядзелак. Да тушэння былі прыцягнутыя сотні пажарных, аднак хутка ліквідаваць агонь не атрымалася. У выніку ў будынка абрынуліся шпіль і дах. Будынак сабора прыкметна разбураны, у Францыі ўжо пачаты збор сродкаў на яго аднаўленне.

Сітуацыя выклікала шок і боль не толькі ў Францыі. Ва ўсім свеце выказваюць словы падтрымкі французам у сувязі з трагічнай стратай аднаго з сімвалаў еўрапейскай культуры і цывілізацыі. У шэрагу краін да французскіх дыппрадстаўніцтваў нясуць кветкі.

Кветкі раніцай у аўторак пачалі прыносіць і да будынка пасольства Францыі ў цэнтры Мінска.

Словы спачування ў сувязі з пажарам у саборы выказалі многія палітыкі. Так, выказаліся прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, кіраўнік ЮНЭСКА Одрэ Азуле, генеральны сакратар ААН Антоніа Гутэрэш.

Акрамя грамадзян, на аднаўленне легендарнага сабора гатовыя выдаткаваць грошы і шматлікія буйныя кампаніі. Дакладная сума, якая спатрэбіцца на аднаўленне храма, невядомая, аднак шэраг сем'яў і арганізацый ужо заявілі пра гатоўнасць выдаткаваць сумарна больш за 300 мільёнаў еўра.

Тэги:
Парыж, Мінск, Пажар

Галоўныя тэмы