Палявая пошта Sputnik: ужо адпраўлена больш за тысячу паштовак

© Sputnik / Ирина БукасПаштоўка, якую гімназіст падпісаў Аляксандру Лукашэнку
Паштоўка, якую гімназіст падпісаў Аляксандру Лукашэнку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод атрымальнікаў "франтавога трохкутніка" - і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паштоўку яму вырашыў адправіць гомельскі гімназіст.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Больш за тысячу паштовак адпраўленыя ў розныя куткі свету ў рамках акцыі "Палявая пошта Sputnik", паведамляе Sputnik.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка заклікаў свет разам змагацца супраць пагроз глабальнага тэрарызму

Напярэдадні Дня Перамогі Sputnik праводзіць ужо традыцыйную акцыю - адкрывае сваю "Палявую пошту". Любы жадаючы можа цалкам бясплатна адправіць франтавы "трохкутнік" у любую кропку свету і любому адрасату.

Да раніцы чацвярга, яшчэ да пачатку масавых гулянняў, было адпраўлена больш за тысячу паштовак. Вельмі многія накіраваныя ў Расію і Украіну. "Адлятаюць" паштоўкі і ў Польшчу, Германію, Грэцыю, Турцыю, ЗША, Канаду і Кітай.

Адну з паштовак Spunik можа атрымаць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адправіць віншаванне яму захацеў адзін з гомельскіх гімназістаў.

"Дзякуй вам вялікі за тое, што не забываеце пра нашых загінулых блізкіх і родных! За такі цудоўны музей, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне!" - гаворыцца ў паштоўцы, падпісанай беларускаму прэзідэнту.

Паўдзельнічаць у акцыі і адправіць паштоўку можна ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў ТРЦ Galleria Minsk.

Стужка навiн
0