12:28 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Марозіва з васількамі, жытам і льном

Смак радзімы: беларусы зрабілі марозіва з васількамі, жытам і льном

© Photo : "Белы полюс"
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5410

Марозіва з пялёсткамі васількоў і насеннем лёну ў жытным стаканчыку мінчане змогуць пакаштаваць з 13 мая.

МІНСК, 13 мая – Sputnik. Незвычайны пламбір, які змяшчае пялёсткі васількоў і насенне лёну, а стаканчык - жытнюю муку, прыгатавалі ў Беларусі. Стваральнікі ласунка сцвярджаюць, што хацелі зрабіць прадукт, які дазволіць гасцям краіны літаральна даведацца, які смак у Беларусі.

Этнограф Ларыса Мятлеўская
© Photo : фота з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай

Нацыянальныя рэцэпты, якія ўжо правераныя стагоддзямі, - гэта, канешне, добра, але гурманы імкнуцца рухацца наперад і здзіўляць суайчыннікаў і іншаземцаў новымі арыгінальнымі стравамі.

Вытворца сцвярджае, што марозіва мае салодкі мядова-масляны прысмак, і яго наўрад ці можна пераблытаць з іншым дэсертам.

У крамах марозіва з'явіцца ўжо 13 мая – пакуль набыць яго можна толькі ў месцах продажу сувенірнай прадукцыі.

Тэги:
Ежа і напоі

Галоўныя тэмы