15:42 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Штаб-кватэра НАК Беларусі ў Мінску

НАК далучыцца да акцыі "Ноч музеяў"

© Photo: НОК Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Трапіць на мерапрыемства зможа любы жадаючы, праўда, загадзя трэба прайсці анлайн-рэгістрацыю.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) далучыцца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", паведамілі ў прэс-службе НАК.

"17 мая ў НАК Беларусі пройдзе "Ноч у алімпійскім музеі". Трапіць на экскурсію па будынку штаб-кватэры з наведваннем інтэр'ернай экспазіцыі можна па папярэднім запісе", - распавялі ў прэс-службе.

Мерапрыемства пачнецца ў 17:00 і працягнецца да поўначы. Каб трапіць на экскурсію, трэба зарэгістравацца анлайн і выбраць прыдатны час.

"Запіс дазволіць наведаць у суправаджэнні экскурсавода самую буйную спартыўную экспазіцыю ў краіне, убачыць калекцыю алімпійскіх факелаў, спартыўнай экіпіроўкі, сапраўдныя алімпійскія ўзнагароды і мноства ўнікальных прадметаў, якія адлюстроўваюць спартыўную гісторыю нашай краіны", - распавялі ў НАК.

Акрамя таго, госці змогуць наведаць інтэрактыўную зону, дзе ў кожнага жадаючага будзе магчымасць паспрабаваць свае сілы ў лёгкай атлетыцы, стральбе, прайсці алімпійскія тэсты.

"Да ІІ Еўрапейскіх гульняў у экспазіцыі з'явілася асобная вітрына, экспанаты якой распавядаюць гісторыю Еўрапейскіх гульняў, у тым ліку з'яўленне мультыспартыўнага форуму ў Беларусі", - дадалі ў НАК.

Удзел у акцыі таксама возьмуць вядомыя айчынныя спартсмены. "Яны падзеляцца з наведвальнікамі вопытам удзелу ў галоўных спартыўных стартах і прыадкрыюць дзверы ў свет вялікага спорту", - адзначылі ў НАК.

Уваход на "Ноч у алімпійскім музеі" будзе бясплатным.

Тэги:
НАК Беларусі, Ноч музеяў

Галоўныя тэмы