МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Зборная Беларусі на працягу чацвёртага дня II Еўрапейскіх гульняў, якія праходзяць у гэтыя дні ў Мінску, заваявала чатыры ўзнагароды, у тым ліку адзін залаты медаль, перадае карэспандэнт Sputnik.
Папярэднія два дні гульняў былі для нацыянальнай каманды больш рэзультатыўнымі: у суботу 22 чэрвеня скарбонка зборнай папоўнілася 14 ўзнагародамі, у нядзелю 23 чэрвеня - 20 медалямі.
Адзінае золата ў панядзелак выйграла дзюдаістка Марына Слуцкая, якая выступае ў катэгорыі звыш за 78 кілаграмаў.
Бронзавыя медалі заваявалі мужчынская і жаночая зборныя па баскетболе, а таксама батутыстка Ганна Ганчарова, якая была трэцяй у індывідуальных скачках.
Па выніках першых дзён правядзення Еўрапейскіх гульняў, першы радок у медальным заліку займаюць расійскія спартсмены, беларусы - на другім месцы, а на трэцім - украінскія атлеты.
Еўрапейскія гульні працягнуцца ў аўторак у Мінску
Запланаваныя мерапрыемствы па некалькіх відах спорту, уключаючы спартыўную акрабатыку, бокс, бадмінтон, веласпорт і веславанне.
Будуць працаваць і фан-зоны: як агульнагарадскія (ля "Чыжоўка-Арэны", "Мінск-Арэны" і Палаца Спорту), так і краінавыя, у тым ліку Дом заўзятараў каманды Расіі.