19:03 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Легенда беларускага радыё Ілля Курган

Развітанне з Іллёй Курганам пройдзе ў Купалаўскім тэатры

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Праз урокі дыктара, які больш за палову стагоддзя чытаў навіны на беларускім радыё, прайшлі дзясяткі айчынных артыстаў.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Цырымонія развітання са знакамітым дыктарам беларускага радыё Іллёй Курганам пройдзе ў Купалаўскім тэатры 23 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Сама цырымонія запланавана на 11:00, грамадзянская паніхіда пачнецца ў 12:30 і працягнецца да 13:00.

"Водгулле голасу Іллі Львовіча, яго мудрасць, заўсёдная дасціпнасць і спагада назаўжды застануцца з намі. Наш абавязак - захоўваць закладзеныя ім традыцыі і перадаваць гледачам і наступным пакаленням", - падкрэслілі ў тэатры.

"Беларускі Левітан" Ілля Львовіч Курган пайшоў з жыцця ў ноч на 21 жніўня, яму было 93 гады. 90-гадовы юбілей знакаміты дыктар адсвяткаваў на сцэне Купалаўскага, дзе апошнім часам працаваў літаратурным кансультантам. Тады павіншаваць юбіляра прыйшлі не толькі прыхільнікі таленту, але і вучні - доўгі час Ілля Львовіч выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў і Інстытуце культуры. Праз яго ўрокі прайшлі дзясяткі айчынных артыстаў.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Ілля Курган, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мінск

Галоўныя тэмы