19:23 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Міністэрства аховы здароўя краіны апублікавала статыстыку па COVID-19: за суткі каронавірус выявілі больш чым у 1700 беларусаў.

МІНСК, 12 сту – Sputnik. З пачатку пандэміі ў Беларусі станоўчы вынік на COVID-19 быў зафіксаваны ў 215 724 чалавекі, паведамляе міністэрства аховы здароўя краіны.

"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны - 1 731 пацыент з COVID-19, выпісаны - 1 567 пацыентаў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Смяротная статыстыка за мінулы дзень, на жаль, таксама абнавілася. За суткі памерлі дзевяць чалавек, усяго ў рэспубліцы ахвярамі каронавіруса сталі 1 535 пацыентаў.

За ўвесь перыяд пандэміі ад каронавіруса змаглі вылечыцца амаль 198 тысяч беларусаў. Штодня ў краіне робяць мноства тэстаў на выяўленне захворвання. За мінулыя суткі іх зрабілі амаль 5 тысяч, за ўвесь час праведзена 4 144 027 тэстаў.

Даведацца, дзе ў Беларусі можна здаць ПЦР-тэст, можна тут.

Аптымістычная карціна

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч лічыць эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне аптымістычнай, тлумачачы гэта тым, што лічбы па захворванні ніжэй прагнозаў ведамства.

Піневіч таксама адзначыў, што "з каронавірусам будзем жыць да канца вясны".

Цяпер у рэспубліцы праходзіць масавая вакцынацыя ад COVID-19. Уколы першым у свеце зарэгістраваным прэпаратам ад каронавіруса - расійскай вакцынай "Спутник V" - цяпер атрымліваюць людзі з групы рызыкі. Першыя прышчэпкі былі зроблены медыкам 29 снежня.

Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Дзмітрый Піневіч, Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы