13:07 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Па дадзеных статыстыкі міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне ад пачатку пандэміі было зафіксавана больш 227 тысяч пацыентаў з каронавірусам.

МІНСК, 18 сту – Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны ў краіне правялі 11,4 тысяч тэстаў на каронавірус, станоўчы вынік быў выяўлены ў 1 899 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

"Усяго, ад пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя - 227 360 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 210 779 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

За суткі ў Беларусі з медустаноў выпісалі 1 571 чалавекі. Смяротная статыстыка, на жаль, таксама абнавілася: у краіне ад каронавіруса за апошнія 24 гадзіны загінулі дзевяць чалавек. За ўвесь перыяд пандэміі ахвярамі COVID-19 сталі амаль 1600 беларусаў.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ПЦР-тэставанне прайшлі больш за 4,2 мільёнаў чалавек. Даведацца, дзе ў Беларусі можна здаць ПЦР-тэст, можна тут.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

Масава прышчапляць грамадзян краіны ад COVID-19 пачнуць у красавіку, пакуль жа ўколы атрымліваюць людзі з групы рызыкі, у першую чаргу - медыкі.

У сярэдзіне вясны, па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, вакцынавацца змогуць усе жадаючыя.

Беларусь першай пасля Расіі пачала вакцынацыю грамадзян расійскім прэпаратам "Спутник V". Раней паведамлялася, што ў рэспубліцы да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, паступова выйшаўшы на паказчык у 5,5 мільёна жыхароў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы