09:57 05 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.53
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1074)
12 0 0

Міністэрства аховы здароўя краіны абнавіла статыстыку па каронавірусе, за мінулы дзень "хвалепадобнага плато" былі выпісаны 1 511 пацыентаў.

МІНСК, 17 лют – Sputnik. Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зафіксаваны 272 273 выпадкі захворванняў на COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Раней першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан ахарактарызавала сітуацыю з пандэміяй каронавіруса ў краіне як "хвалепадобнае плато".

"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1 352 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1 511 пацыентаў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства. За ўвесь перыяд пандэміі ў краіне 261 568 чалавек ачунялі ад каронавіруса.

Ахвярамі COVID-19 сталі 1 876 пацыентаў, за суткі ў краіне памерлі ад хваробы дзевяць чалавек.

Раней Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб зніжэнні захворвання COVID-19 у рэгіёнах, у сувязі з чым працягваецца паэтапнае перапрафіляванне ложкаў у бальніцах. Перад тым, як вывесці медустанову з "чырвонай зоны" канчаткова, у кожным з іх праводзіцца дэзінфекцыя.

ПЦР тэсты, якія робяцца цяпер не толькі ў дзяржаўных медустановах, але і ў прыватных лабараторыях, зрабілі за мінулы дзень 17 455 разоў. Усяго ж у краіне ад пачатку пандэміі праведзена больш за 4,7 мільёна тэстаў.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1074)
Тэги:
Статыстыка, Беларусь, Міністэрства аховы здароўя, каронавірус

Галоўныя тэмы