06:54 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (97)
26 0 0

Акрамя вакцыны "Спутник V", Азербайджан купіць і партыю AztraZeneca, а таксама правядзе камбінаваныя выпрабаванні расійскага і англа-шведскага прэпарата.

МІНСК, 14 сак – Sputnik. Азербайджан закупіць буйную партыю расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V", распараджэнне аб гэтым падпісаў прэм'ер-міністр краіны Алі Асадаў.

"На працягу 180 дзён будуць імпартаваны 300 тысяч доз вакцыны "Спутник V", - гаворыцца ў пастанове.

На працягу паўгода Азербайджан таксама плануе набыць больш за 400 тысяч доз вакцыны ад каронавіруса, якую вырабляе кампанія AztraZeneca. А 19 лютага Міністэрства аховы здароўя краіны вырашыла правесці клінічныя даследаванні камбінаванага скарыстання "Спутник V" і AstraZeneca.

Такая прапанова аб сумесным выпрабаванні двух прэпаратаў паступіла ад стваральнікаў "Спутник V". Гэта адбылося пасля таго, як англа-шведская вакцына AstraZeneca паказала адносна невысокую эфектыўнасць у 62%. Расійскія распрацоўшчыкі заяўлялі, што камбінаванае скарыстанне двух розных прэпаратаў можа стаць важным этапам рэвакцынацыі, гэта значыць узмацнення імуннай рэакцыі.

Нагадаем, праграма па масавай вакцынацыі ад каронавіруса ў Азербайджане пачалася ў канцы студзеня. Да цяперашняга часу прышчэпку атрымалі амаль 450 тысяч чалавек.

Усяго з моманту пачатку пандэміі ў гэтай краіне заразіліся каронавірусам 238 тысяч чалавек, колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў - 3262.

Расійская вакцына "Спутник V"

Расія стала першай дзяржавай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. Прэпарат распрацаваў НДЦЭМ імя Гамалеі, ён створаны на надзейнай платформе адэнавірусных вектараў чалавека.

Праведзены шматлікія даклінічныя і клінічныя выпрабаванні прэпарата.

Прамежкавыя вынікі III фазы клінічных выпрабаванняў даказалі вельмі высокую эфектыўнасць, якая склала больш за 90%. Пры гэтым прэпарат выключае захворванне цяжкай формай каронавіруса.

Яшчэ адна вакцына "Спутник Лайт"

"Спутник Лайт" - палегчаная версія прэпарата "Спутник V". Вакцына будзе аднавалентнай, гэта значыць другога ўколу пацыенту праз некалькі тыдняў не спатрэбіцца.

Завершана другая фаза клінічных даследаванняў, прэпарат ужо праходзіць экспертную ацэнку. Як адзначалі ў цэнтры Гамалеі, імунітэт да каронавіруса у прышчэпленых "Спутник Лайт" дасягне максімуму праз месяц пасля ін'екцыі. А эфект ад такога тыпу прышчэпкі будзе захоўвацца да пяці месяцаў.

Заяўка на адабрэнне "палегчанай" вакцыны ўжо пададзена ў Расіі і некаторых іншых краінах.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (97)
Тэги:
Расія, каронавірус, прэпарат, вакцына "Спутник V", вакцына, партыя, Азербайджан

Галоўныя тэмы