14:49 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1148)
6 0 0

Першыя выпадкі заражэння пацыентаў "брытанскім" штамам у рэспубліцы выявілі на мінулым тыдні: яго ўзоры медыкі знайшлі ў беларусаў, якія прыехалі з Польшчы, Украіны і Егіпта.

МІНСК, 16 сак – Sputnik. У Беларусі за мінулыя 24 гадзіны зарэгістраваны 876 пацыентаў з каронавірусам. Гэта менш, чым суткі таму: 15 сакавіка было 947 хворых.

Са стацыянараў за мінулыя 24 гадзіны выпісалі 735 чалавек, паведаміла ў аўторак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Усяго ад пачатку пандэміі ў краіне каронавірусам заразіліся 304 146 чалавек, ачунялі - 294 878 пацыентаў. За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 2112 чалавек з выяўленым COVID-19 (плюс 9 за апошнія суткі).

Таксама за мінулыя 24 гадзіны ў краіне былі зроблены 8382 тэсты, а ўсяго ў Беларусі ўжо правялі звыш 5,1 мільёна тэстаў.

"Брытанскі штам" ужо ў Беларусі

Адзін з самых распаўсюджаных "мутантаў" каронавіруса выявілі ў краіне 11 сакавіка. Першыя выпадкі заражэння пацыентаў новым "брытанскім" штамам медыкі зафіксавалі ў беларускіх грамадзян, якія прыехалі з Польшчы, Украіны і Егіпта.

Эпідэміёлагі лічаць, што "брытанскі" штам найбольш заразны сярод усіх раней зафіксаваных мутацый COVID-19. Акрамя таго, па папярэдняй версіі медыкаў, гэтая мутацыя яшчэ і больш смяротная.

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч, тым не менш, лічыць, што прычын для панікі няма. Паводле яго слоў, гэта павінна было здарыцца. І сітуацыя развіваецца так, як меркавалі раней эпідэміёлагі. Піневіч таксама адзначыў, што ўсе, хто заразіўся "брытанскай" мутацыяй віруса ў Беларусі, пераносяць захворванне ў лёгкай форме.

Масавая вакцынацыя

У Беларусі праходзіць масавая вакцынацыя ад каронавіруса. У першую чаргу прышчапляюць медыкаў і педагогаў. Прышчэпачная кампанія ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм".

У лютым на "Белмедпрэпаратах" выпусцілі пробную партыю расійскай вакцыны. Зараз пробнікі праходзяць экспертызу ў расійскім цэнтры Гамалеі, які з'яўляецца распрацоўшчыкам дадзенага прэпарата.

Кітай і Беларусь таксама абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці кітайскай вакцыны ў нашай краіне. Магчыма, такой пляцоўкай стане Індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Плануецца, што масавая вакцынацыя ўсіх жадаючых пачнецца ў Беларусі ў красавіку.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1148)
Тэги:
Егіпет, Украіна, Польшча, рэспубліка, "брытанскі" штам, штам, каронавірус, Статыстыка

Галоўныя тэмы