МІНСК, 1 кра – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім устаноўлены палажэнні аб стварэнні айчыннай вакцыны супраць каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
План, які прадугледжаны дакументам, разлічаны да 2023 і датычыцца Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук.
"У прыватнасці, вызначаны арганізацыі - выканаўцы работ па яе стварэнні, асноўныя этапы і крыніцы фінансавання гэтых работ, тэрміны правядзення даклінічных і клінічных выпрабаванняў", - сказалі ў прэс-службе.
У арганізацыі НАН і Міністэрства аховы здароўя будзе пастаўлена неабходнае абсталяванне, якое спатрэбіцца для стварэння прэпарата супраць COVID-19.
Акрамя таго, у рамках запланаваных мерапрыемстваў будзе рэканструяваны цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН.
Беларуская вакцына ад COVID-19
У цяперашні час Беларусь вырабляе вакцыну "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях на базе "Белмедпрэпаратаў". Першая партыя была разліта ў канцы лютага. Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе да 500 тысяч доз у месяц.
Раней прэзідэнт рэспублікі заяўляў, што беларускую вакцыну ад каронавіруса па ўласных тэхналогіях Беларусь пачне вырабляць "дзесьці ў другой палове гэтага года".
Пры гэтым гендырэктар прадпрыемства "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў паведаміў, што на працягу гэтага года можа быць атрыманы прататып беларускай вакцыны ад каронавіруса, а ў наступным, магчыма, пачнецца падрыхтоўка да яе клінічных выпрабаванняў.
Зараз прышчэпачная кампанія ў краіне ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Синофарм". Мінск і Пекін абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці вакцыны з КНР у Беларусі.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка назваў справай гонару выпуск беларускай вакцыны ў самыя кароткія тэрміны
- Беларуская вакцына ад каронавіруса будзе, сумнення няма – Піневіч
- Біячып для выяўлення вірусаў распрацоўваюць беларускія навукоўцы