10:26 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1148)
20 0 0

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны звыш 328 тысяч хворых на каронавірусную інфекцыю, колькасць ахвяр COVID-19 дасягнула 2 294 чалавекі.

МІНСК, 5 кра – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла штодзённую статыстыку па заражэнню COVID-19. Ад пачатку эпідэміі зарэгістраваны 328 290 выпадкаў, паведамляе прэс-служба медыцынскага ведамства.

Па дадзеных на 5 красавіка, ачунялі 318 756 пацыентаў. За суткі ў Беларусі станоўчы дыягназ зарэгістраваны ў 986 чалавек. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2 294 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, у тым ліку за мінулыя суткі памерлі 9 чалавек.

Вылечыліся 318 756 пацыентаў.

За апошнія 24 гадзіны праведзены 9 429 тэстаў, усяго ад пачатку пандэміі - 5 453 123 даследаванні.

З панядзелка, 5 красавіка, па прыездзе з Ізраіля, Партугаліі і Дамініканскай рэспублікі не абавязкова адпраўляцца на самаізаляцыю, пры гэтым яна стала абавязковай для тых, хто прыехаў з Нарвегіі.

Нагадаем, з 31 сакавіка ўлады ўзмацнілі кантроль за выкананнем масачнага рэжыму ў Мінску, асабліва на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1148)
Тэги:
чалавек, COVID-19, ахвяры, інфекцыя, Беларусь, пандэмія, каронавірус, колькасць

Галоўныя тэмы