02:34 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1151)
29 0 0

Усяго ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы праведзена амаль 5,5 мільёна тэстаў на каронавірус, 17 231 з іх - за апошнія суткі.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У Беларусі за апошнія суткі зарэгістраваны 1 278 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сераду.

З установы аховы здароўя выпісаны 1 243 чалавекі (больш за 320 тысяч за ўвесь час). З моманту з'яўлення каронавіруса ў рэспубліцы са станоўчым тэстам на COVID-19 зарэгістраваны больш за 330 тысяч пацыентаў.

За ўвесь час ад хваробы памерлі 2 314 чалавек (+10 за мінулыя суткі).

Усяго ў Беларусі медыкі правялі амаль 5,5 мільёна ПЦР-даследаванняў (+17 231 за апошнія 24 гадзіны).

Вакцынацыя ў Беларусі

Распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны было падпісана Аляксандрам Лукашэнкам 1 красавіка. Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў. На дадзены момант у Беларусі прышчапляюць расійскай і кітайскай вакцынамі.

Першую пробную партыю прэпарату "Спутник V", вырабленага па расійскіх тэхналогіях, выпусцілі на "Белмедпрэпаратах" 26 лютага.

Прамысловы выпуск стартаваў 25 сакавіка. Калі вакцына пройдзе ўсе неабходныя праверкі бяспекі і эфектыўнасці ў цэнтры імя Гамалеі, распачнецца вытворчасць прэпарату, прызначанага для масавай вакцынацыі. Яе плануюць пачаць да канца красавіка.

Пакуль жа ў Беларусі прышчапляюць прадстаўнікоў прафесій з груп рызыкі: урачоў, настаўнікаў, сацработнікаў. Паліклінікі ўжо прымаюць заяўкі на вакцынацыю ад усіх жадаючых.

Колькасць смяротных выпадкаў з-за каронавіруса павялічваецца

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што колькасць смяротных зыходаў ад каронавіруса за мінулы тыдзень у свеце вырасла на 11%.

Акрамя таго, захоўваецца тэндэнцыя і да росту заражэнняў - паказчыкі павялічваюцца шосты тыдзень запар. З 29 сакавіка па 4 красавіка, па дадзеных СААЗ, у свеце памерлі больш за 71 тысячу чалавек, колькасць новых выпадкаў каронавіруса склала больш за чатыры мільёны.

У тройку лідэраў сярод краін з 10 мільёнамі і больш заражэнняў каронавірусам уваходзяць ЗША, Бразілія і Індыя.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1151)
Тэги:
каронавірус, тэст, рэспубліка, пандэмія, COVID-19, Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя

Галоўныя тэмы