08:12 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Навучаць будучых "абаронцаў інфармацыі" будуць работнікі Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам, БДУ, БДУІР, а таксама спецыялісты-практыкі ў галіне абароны інфармацыі.

МІНСК, 8 кра – Sputnik. У Мінску адкрыўся цэнтр па навучанні спецыялістаў у сферы абароны інфармацыі, распавялі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.

Такіх спецыялістаў пачалі навучаць у красавіку мінулага года на базе цэнтра абмену трафікам. За 2020 год навучанне прайшлі больш за 270 чалавек. Слухачамі сталі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама работнікі некаторых прадпрыемстваў.

У цэнтры ёсць 7 аўдыторый, яны абсталяваны камп'ютэрамі з адмысловымі праграмамі. Навучаць слухачоў будуць у дзве змены работнікі цэнтра абмену трафікам, БДУ, БДУІР і спецыялісты ў галіне абароны інфармацыі. Курсы платныя, доўжацца адзін тыдзень. Акрамя кірунку "Інфармацыйная бяспека", у гэтым годзе ў цэнтры адкрыюць яшчэ дзве спецыялізацыі - "Дзяржаўная бяспека" і "Электронны ўрад".

Па словах работнікаў цэнтра, сёння недастаткова проста захоўваць інфармацыю - важна навучыцца яе абараняць. Яна можа стаць зброяй і нанесці шкоду бізнесу, грамадзянам, дзяржаве.

Як адзначыў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, сістэма адукацыі таксама сутыкнуліся са ўзломам сістэм і сайтаў.

"Нам не раз спрабавалі нашкодзіць. Нашы педагогі не заўсёды дастаткова падкаваныя для таго, каб супрацьстаяць гэтым выклікам. Таму адкрыццё цэнтра дазволіць і нам у тым ліку набываць новы вопыт", - сказаў ён.

Чытайце таксама:

Тэги:
трафік, Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, БДУІР, БДУ, Мінск, інфармацыя, Абарона, спецыяліст, навучанне

Галоўныя тэмы