01:51 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Як растлумачылі ў міністэрстве інфармацыі, трансляцыя спынена з-за завяршэння тэрміну дзеяння дазволу на вяшчанне.

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Расійскія праграмы "Наш Футбол" і НЮ АРТ ТБ (NU ART TV) спынілі вяшчанне на тэрыторыі Беларусі, аб гэтым паведамляецца на сайце Мінінфарма.

У якасці прычыны называецца заканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на вяшчанне - ён скончыўся 26 красавіка бягучага года.

Да красавіка праграмы распаўсюджваліся на падставе выдадзенага міністэрствам інфармацыі дазволу з трохгадовым тэрмінам дзеяння.

Канал "Наш Футбол" займаўся асвятленнем выключна футбольнай тэматыкі, НЮ АРТ ТБ пазіцыянаваўся як эратычны канал з ухілам у мастацтва ў гэтай сферы.

Раней у Беларусі спыніў вяшчанне тэлеканал Euronews. Як патлумачылі тады ў Мінінфарме, яго трансляцыя была спынена з-за парушэння беларускага заканадаўства аб рэкламе - замест беларускай ці рускай моў яна была на англійскай. Прыхільнікі канала могуць працягваць сачыць за навінамі Euronews на лічбавых платформах.

Замест яго ў Беларусі пачаў вяшчанне расійскі тэлеканал ПЕРАМОГА - тэлепраграма пра Вялікую Айчынную вайну. У яго эфіры - савецкае ваеннае кіно, расійскія фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы пра ВАВ.

Нагадаем, што ў Беларусі дазвол на трансляцыю трэба атрымліваць кожныя тры гады. Поўны спісак замежных каналаў, якія маюць дазвол на трансляцыю ў краіне, можна знайсці на сайце Мінінфарма.

Чытайце таксама:

Тэги:
дазвол, трансляцыя, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларусь, вяшчанне, тэлеканал, спорт, эротыка

Галоўныя тэмы