02:09 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
53 0 0

Сенсацыйная навіна аб тым, што маршал Перамогі нарадзіўся ў Целяханах, пачынае абрастаць падрабязнасцямі. Якія нюансы ў біяграфіі савецкага палкаводца яшчэ трэба будзе вывучыць, разбіраўся Sputnik.

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі стала вядома, што ў архіве адшукалі метрычную кнігу, у якой чорным па белым напісана, што Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў беларускіх Целяханах.

Здавалася, што інтрыга з месцам і годам нараджэння славутага ваеначальніка вырашылася раз і назаўжды, але, як часта бывае з сучаснымі адкрыццямі, гэтая гісторыя стала абрастаць падрабязнасцямі і цікавымі версіямі.

Унук маршала Канстанцін Ракасоўскі распавёў карэспандэнту Sputnik, што для яго запіс у метрычнай кнізе стаў адкрыццём, але яснасці з паходжаннем вядомага палкаводца не дадаў.

Варшава або Целяханы

"Я ведаю са слоў маёй маці, што Канстанцін Ракасоўскі казаў ёй, што нарадзіўся 21 снежня 1896 года ў Варшаве. Дакументы, якія пацвярджаюць гэта, калі яны існуюць, пакуль нікім не знойдзены", - канстатаваў ён.

Родственники маршала Советского Союза Константина Рокоссовского: правнучка Ариадна, внук Константин и дочь Надежда (слева направо)
© Sputnik / Сергей Пятаков
Сваякі маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага: праўнучка Арыядна, унук Канстанцін і дачка Надзея (злева направа)

Па версіі ўнука, у метрычнай кнізе запісана дата і месца нараджэння старэйшага брата ваеначальніка, які, відаць, памёр, калі быў зусім маленькім. Зараз для пацверджання гэтай версіі трэба шукаць запісы ў метрыках у Польшчы ці Беларусі аб смерці старэйшага брата Канстанціна Ракасоўскага.

Унук маршала ужо напісаў ліст у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе выклаў сваё бачанне сітуацыі. Беларускія архівісты ўжо вывучаюць усе магчымыя варыянты, вядуць даследаванні і абяцалі афіцыйна адказаць на зварот Канстанціна Ракасоўскага.

"Тое, што бацькі Ракасоўскага не былi (ці не заўсёды былі) тымі, кім ён сам пісаў у сваіх біяграфіях, мне даўно было ясна. У пасведчанні аб смерці бацькі Ракасоўскага напісана - прыватны афіцыяліст, што азначае, што ён быў наёмным кіраўніком якойсьці прыватнай уласнасці", - распавёў унук.

Усе дарогі вядуць у архівы

На яго думку, паколькі ў Целяханах не было і няма чыгункі, дзе мог бы працаваць Ксаверый Ракасоўскі, лагічна выказаць здагадку, што ён працаваў кіраўніком на шкляным заводзе Пуслоўскіх.

Запись о рождении Константина Рокоссовского в метрике
© Sputnik / Виктор Толочко
Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага ў метрыцы

"У дакументах, знойдзеных у Беларусі, супадае і імя будучага маршала, і імёны бацькоў. Розніца ў даце нараджэння ў сем гадоў абвяргае ўсе цалкам. Таму я і высунуў гэтую версію", - растлумачыў Канстанцін Ракасоўскі.

Зараз беларускія архівісты шукаюць запісы аб магчымай смерці старэйшага брата ваеначальніка, але верагодна, гэта будзе не так проста. Бо па сямейных паданнях, Ракасоўскія шмат пераязджалі, і дзіця магло памерці ўжо ў Варшаве ці яшчэ ў якім-небудзь горадзе.

"Ён мог памерці дзіцем, а бацькі, калі ў іх нарадзіўся яшчэ адзін сын, назвалі яго ў гонар брата таксама Канстанцінам. Тады гэта было даволі распаўсюджана, што ў выпадку смерці дзіцяці наступнага называлі яго імем", - адзначыў ўнук.

Патрэбны дакументы з архіва

Праўда, Канстанцін Ракасоўскі прызнаецца, што яму нічога не вядома на самай справе пра старэйшага брата яго дзеда, таму што ў сям'і заўсёды гаварылі пра тое, што, апроч хлопчыка былі яшчэ дзве дзяўчынкі, але пра дзіця, якое магло памерці ў раннім узросце, не расказвалі нічога.

Зараз беларускія архівісты, паводле яго слоў, вывучаюць матэрыялы, каб высветліць як мага больш пра Антаніну Аўсяннікаву. Бо пра бацьку Ракасоўскага ў польскіх архівах ёсць звесткі, і яны вывучаны, а пра яго маці нічога няма.

"Пра тое, што яна пахавана ў Целяханах таксама дакументаў няма. Архівісты будуць іх шукаць і, магчыма, знойдуць іх", - спадзяецца унук маршала.

У завяршэнне Канстанцін Ракасоўскі запэўніў, што ён "не трымаецца за Варшаву" і яму ўсё роўна, дзе на самай справе нарадзіўся яго дзед. Галоўнае, каб "гэта было пацверджана дакументамі".

"Знойдзеныя дакументы я пакуль не лічу пацвярджэннем таго, што гэта нарадзіўся менавіта ён", - падсумаваў унук легендарнага маршала.

Чытайце таксама:

  • Чаму Ракасоўскі мог хаваць сваё паходжанне, растлумачылі ў Нацархіве
  • Ракасоўскі - беларус? Устаноўлены новы факт у біяграфіі палкаводца
  • Парад 1945-га: як адзначылі Перамогу ў Вялікай Айчыннай на Чырвонай плошчы
Тэги:
біяграфія, Канстанцін Ракасоўскі, гісторыя, версія

Галоўныя тэмы