10:59 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3 0 0

У міністэрстве вырашылі, што кампенсаваць выдаткі ў сувязі з павышэннем заробкаў выкладчыкам ВНУ будуць самастойна.

МІНСК, 18 сак – Sputnik. Кошт навучання ў беларускіх ВНУ пакуль падымацца не будзе, распавялі Sputnik ў міністэрстве адукацыі Беларусі.

"Першапачаткова некаторыя ВНУ планавалі падняць кошт навучання, аднак у міністэрстве вырашылі, што гэтага рабіць пакуль не варта", - удакладніла прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая.

У прэс-службе адзначылі, што пытанне павышэння кошту навучання для студэнтаў-платнікаў абмяркоўвалася на нарадзе рэктараў.

"Міністэрства вывучыла магчымасці ВНУ і ССНУ па кампенсацыі дадатковых выдаткаў, звязаных з павышэннем з 1 студзеня 2021 года зарплаты работнікам ВНУ, і іншых выдаткаў на адукацыйныя праграмы на платнай аснове і вырашыла не павышаць плату за навучанне", - падкрэслілі там.

У Мінадукацыі растлумачылі, што павышаць зарплаты педагогам і рэалізоўваць адукацыйныя праграмы будуць за кошт аптымізацыі іншых расходаў устаноў адукацыі.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што некаторыя ВНУ Беларусі павышаюць кошт навучання. У прэс-службе БДУ, у прыватнасці, распавялі, што "кошт за навучанне будзе скарэкціраваны ў сувязі з узрослымі выдаткамі на аплату працы, камунальныя і іншыя выдаткі". У прэс-службе БДПУ таксама пацвердзілі рост расцэнак на атрыманне вышэйшай адукацыі на платнай аснове.

У мінулы раз кошты на навучанне ў БДУ, БДЭУ, БНТУ і некаторых рэгіянальных ВНУ мяняліся ў сакавіку 2020 года.

Чытайце таксама:

Тэги:
выкладчык, ВНУ, кошт навучання, кошт, Мінадукацыі РБ

Галоўныя тэмы