18:37 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (271)
11 0 0

Новым законам, які падпісаў прэзідэнт, таксама ўзмоцнена адказнасць за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.

МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс, у прыватнасці, узмоцнена адказнасць за забойства супрацоўніка міліцыі, а таксама ўведзена крымінальная адказнасць за забойства вайскоўца.

Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці" на вясновай сесіі быў прыняты ніжняй платай беларускага парламента і ўхвалены сенатарамі, а пазней апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер ён падпісаны кіраўніком дзяржавы, асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз 3 месяцы пасля апублікавання.

Дадзеным законам узмацнена жорсткасць пакарання за забойства супрацоўніка міліцыі, змены ўнесены ў раздзел аб крымінальнай адказнасці за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Як вынікае з падпісанага закона, у артыкул 362 "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў" унесены змены - павышаны ніжні парог пакарання за злачынства.

Раней пакаранне за забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку пачыналася ад 10 гадоў пазбаўлення волі, цяпер - ад 12 гадоў.

Акрамя гэтага, у назву артыкула знесена слова "вайсковец". За яго забойства цяпер у Беларусі прадугледжана ад 12 гадоў пазбаўлення волі да смяротнай кары, як і за забойства міліцыянера.

Акрамя гэтага, стала больш жорсткай адказнасць за гвалт ці пагрозу ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і суддзяў, а таксама супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і абразу прадстаўнікоў улады.

Таксама ў пераліку - арганізацыя беспарадкаў, заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, блакіраванне дарог і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Экстрэмізм і масавыя мерапрыемствы

У законе стала больш мяккай адказнасць па шэрагу артыкулаў КК, некаторыя саставы злачынстваў наогул выключаны з Крымінальнага кодэкса.

Але, як адзначаецца ў прэамбуле да закона, забяспечана дадатковая ахова канстытуцыйнага ладу краіны. У гэтых мэтах у Крымінальны кодэкс уключаны шэраг новых артыкулаў і новых саставаў злачынстваў. У прыватнасці, прадугледжана адказнасць за экстрэмізм. Уведзена крымінальная адказнасць за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, праходжанне навучання такой дзейнасці, а таксама за фінансаванне экстрэмізму.

Крымінальная адказнасць пагражае таксама за неаднаразовыя парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і незаконны збор і распаўсюджванне асабістых дадзеных.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (271)
Тэги:
Злачынства, адказнасць, прэзідэнт, закон, Беларусь, міліцыянер, Забойства, пакаранне

Галоўныя тэмы