13:03 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Ігар Бокій

Самы тытулаваны паралімпіец Гульняў-2016 Ігар Бокій вярнуўся на радзіму

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1320

Плывец адзначыў, што ўсведамляе сваё чэмпіёнства толькі па вялікай колькасці тых, хто сустракаў яго ў аэрапорце.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Беларускія паралімпійцы, у тым ліку самы тытулаваны спартсмен мінулай Паралімпіяды-2016 Ігар Бокій, вярнуліся на радзіму, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Самалёт з атлетамі, які выконваў рэйс з Франкфурта, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск з затрымкай амаль у паўгадзіны — а 20:52. Сустрэча спартсменаў была арганізавана ва ўрадавым сектары. Акрамя спартыўных чыноўнікаў, паралімпійцаў віталі родныя і блізкія, сябры і заўзятары.

"Дарагія паралімпійцы, сардэчна запрашаем на родную зямлю", — сустрэў спартсменаў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко.

"Гэта сапраўды годны вынік. Зараз я б хацеў сказаць вам словы ўдзячнасці, вы паказалі вынік, гэта мужны ўчынак. Вы не адзін алімпійскі цыкл ішлі да гэтага, а нават дзесяцігоддзе", — дадаў кіраўнік Мінспорту.

Пасля кіраўнік ведамства зачытаў віншаванні ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Александр Шамко встречает паралимпийцев
© Sputnik / Виктор Толочко
Аляксандр Шамко сустракае паралімпійцаў

"Уражанні вельмі прыемныя, дзякуй маім трэнерам, гэта іх заслуга, а мая — нязначная. Мы старанна рыхтаваліся", — сказаў у сваю чаргу герой Паралімпіяды Ігар Бокій.

Ён адзначыў, што самым складаным было аднаўляць сілы пасля спаборніцтваў.

"Я не чакаў такой колькасці медалёў, улічваючы тое, што мы ехалі ў Рыа з планамі выступіць не горш, чым у Лондане (у 2012 годзе — Sputnik)", — дадаў паралімпіец.

Александр Шамко и Игорь Бокий
© Sputnik / Виктор Толочко
Аляксандр Шамко і Ігар Бокій

"Ніякіх змяненняў за сабой, што я 11-разовы чэмпіён, не назіраю. Толькі па вашай прысутнасці тут разумею, што я чэмпіён", — сціпла заўважыў Бокій, сказаўшы пры гэтым, што не чакаў такой колькасці сустракаючых у аэрапорце.

"Мы ўсе вельмі прыемна здзіўлены. Прыемна, што нас ведае і любіць такая вялікая колькасць людзей", — дадаў спартсмен.

На Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра беларуская каманда заваявала дзесяць медалёў, у тым ліку восем залатых і дзве бронзавыя ўзнагароды — вынікам стала 19 месца ў медальным заліку. Героем Гульняў стаў бабруйчанін Ігар Бокій, які ўзяў сем медалёў (шэсць залатых і адзін бронзавы). Акрамя таго, у яго на рахунку два рэкорды свету, шэсць рэкордаў Паралімпійскіх гульняў. Па выніках двух Паралімпіяд у ондане і Рыа ў Бокія ўжо 13 медалёў.

Встреча белорусских паралимпийцев в аэропорту
© Sputnik / Виктор Толочко
Сустрэча беларускіх паралімпійцаў у аэрапорце

Чэмпіёнамі таксама сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч (фехтаванне на калясках). Бронза ў кіданні дзіды — у Аляксандра Трыпуця.

Беларусы ўвайшлі ў гісторыю Паралімпіяды не толькі сваімі дасягненнямі, але і сяброўскім учынкам у адносінах да дыскваліфікаваных расіян. Прадстаўнік Мінспорту Андрэй Фомачкін вырашыў пранесці расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у знак падтрымкі расійскіх спартоўцаў, яму ўдалося прайсці каля чвэрці круга па стадыёне "Маракана" на цырымоніі адкрыцця, перш чым сцяг быў канфіскаваны.

Пасля IPC ануляваў акрэдытацыю Фомачкіна. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў выказаў захапленне ўчынкам Фомачкіна, заявіўшы, што Масква "высока цэніць такую праяву салідарнасці з нашымі паралімпійцамі, якія цалкам незаслужана і несправядліва былі пазбаўленыя магчымасці выступаць на Паралімпіядзе".

Тэги:
Узнагароды і прэміі, Паветраны транспарт, Спорт, Паралімпійскія гульні-2016, Нацыянальны аэрапорт Мінск-2, Ігар Бокій, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы