22:57 15 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч

Кубак Федэрацыі: Сасновіч супраць Галубіч, Сабаленка супраць Бачынскі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
921

Першы адзіночны паядынак адбудзецца 22 красавіка ў 13:00, усяго ў рамках паўфіналу будзе праведзена пяць матчаў.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (96-е месца ў рэйтынгу WTA) і швейцарка Вікторыя Галубіч (54) адкрыюць паўфінальны матч Кубка Федэрацыі, паведамілі Sputnik у Беларускай тэніснай федэрацыі.

У выхадныя, 22 і 23 красавіка, на "Чыжоўка-Арэне" адбудзецца паўфінальны паядынак Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі. У суботу адбудуцца дзве адзіночныя гульні. У 13:00 на корт выйдуць Сасновіч і Галубіч. Затым будуць змагацца Арына Сабаленка (125) і лідар швейцарскай зборнай Тымеа Бачынскі (22).

На наступны дзень запланаваны тры матчы: Сасновіч — Бачынскі, Сабаленка — Галубіч, а таксама парная сустрэча Вольга Гаварцова / Вера Лапко — Марціна Хінгіс / Белінда Бенчыч.

Пасля першага дня капітаны каманд Эдуард Дуброў і Хайнц Гюнтхардт могуць правесці замены ў складах сваіх дружын.

Беларускія тэнісісткі ўпершыню прымаюць удзел у паўфінале Кубка Федэрацыі. Швейцаркі другі раз выйшлі ў 1/2 турніру.

Раней каманды Беларусі і Швейцарыі тройчы сустракаліся ў гэтым турніры — беларускі атрымалі адну перамогу, саступіўшы ў двух сустрэчах. У камандным жаночым рэйтынгу зборная Беларусі зараз на пятым месцы, Швейцарыя на адну пазіцыю вышэй.

У іншым паўфінале дзейсныя ўладальнікі Кубка Федэрацыі чэшскія тэнісісткі згуляюць у гасцях у каманды ЗША. Фінальны матч неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод жаночых каманд адбудзецца 11-12 лістапада.

По теме

Беларускія тэнісісты перамаглі аўстрыйцаў у матчы Кубка Дэвіса
Тэги:
тэніс, Жанчыны, Кубак Федэрацыі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы