11:32 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Плошча Леніна ў Гродна, архіўнае фота

Традыцыйны Прабег міра пройдзе ў Гродне ў новым фармаце

© Sputnik Виктория Соловьева
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Да назвы XX Рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў "Прабег міра" дадаецца прыстаўка "Гарадзенская вандроўка", якая ўказвае на своеасаблівае падарожжа.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Традыцыйны Прабег міра пройдзе ў Гродне 28 мая, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

"У гэтым годзе аматары бегу ва ўзроставых групах маладзей за 18 і старэй за 75 гадоў прабягуць 5 і 10 км па цэнтральных вуліцах Гродна", — распавялі ў аблвыканкаме.

Да назвы XX Рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў "Прабег міра" дадаецца прыстаўка "Гарадзенская вандроўка", якая афіцыйна ўказвае на іх прыналежнасць да рэгіёну і своеасаблівае падарожжа.

Прабег міра стартуе 28 мая ў 11:00 на вуліцы Ажэшкі каля будынка Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Маршрут спабортніцтваў пройдзе гэтым разам па вуліцах Ажэшкі — Савецкай — Кастрычніцкай — Карла Маркса — Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычнай — Парыжскай Камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікай Траецкай — Віленскай — Максіма Горкага — Дубко — Дзяржынскага — Астроўскага — Максіма Горкага — Дзяржынскага — Ажэшкі.

У аблвыканкаме папярэджваюць, што падчас прабегу на вышэйзгаданых вуліцах будзе прыпыняцца рух грамадскага і асабістага транспарту.

Тэги:
спорт, Гродзенскі аблвыканкам, Гродна

Галоўныя тэмы