МІНСК, 2 жні — Sputnik. Футбольны клуб БАТЭ атрымаў перамогу над чэшскай "Славіяй" у хатнім матчы на "Барысаў-Арэне" ў рамках трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Сустрэча барысаўскага і пражскага клубаў завяршылася з лікам 2:1 на карысць БАТЭ. Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю матчу.
Першы тайм падапечныя Аляксандра Ярмаковіча пачалі жвава, забіўшы на пятай хвіліне — Мікалай Сігневіч галавой перакінуў мяч праз галкіпера "Славіі". Аднак затым, незадоўга да перапынку, форвард чэхаў Мілан Шкода зраўняў лік.
Пачатак другога тайма прайшоў пад знакам БАТЭ — гол запісаў на свой рахунак Ігар Стасевіч. Аднак барысаўчане ў ходзе далейшай гульні не змаглі забіць яшчэ адзін мяч, такі неабходны для выхаду ў плэй-оф ЛЧ.
Цяпер у барысаўчан наперадзе матчы за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. Лёсаванне ЛЕ адбудзецца 4 жніўня.