ЦСКА абыграў у авертайме мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ

© Photo : "ВКонтакте" / ХК Динамо Минск | HC Dinamo MinskГалкіпер ХК "Дынама-Мінск" Міхаіл Карнавухаў
Галкіпер ХК Дынама-Мінск Міхаіл Карнавухаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 30 жніўня ў Браціславе - там сталічная каманда сустрэнецца са "Слованам".

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Маскоўскі хакейны клуб ЦСКА перамог на выездзе ў авертайме мінскую каманду "Дынама" ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" мінімальна саступіла падольскаму "Віцязю"

Гульня, якая прайшла ў сталіцы Беларусі ў нядзелю 27 жніўня, скончылася з лікам 2:1 на карысць масквічоў. Другую шайбу закінуў на 64-й хвіліне армеец Андрэй Светлакоў, у асноўны час за ЦСКА забілі Валерый Нічушкін (55), у "Дынама" — Джасцін Фантэйн (30).

Зараз ЦСКА мае сем ачкоў і займае 2-гі радок у выніковай табліцы Заходняй канферэнцыі. "Дынама" мае адно ачко і размяшчаецца на 12-й пазіцыі.

Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 30 жніўня ў Браціславе — там сталічная каманда сустрэнецца са "Слованам".

Стужка навiн
0