12:23 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксандра Сасновіч ў матчы супраць Како Вандэвеге

Кубак Федэрацыі: Сасновіч прайграла першы фінальны матч

© Sputnik/ Сергей Лескеть
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3110

Зборная Беларусі з паражэння стартавала ў фінале Кубка Федэрацыі супраць каманды ЗША, які ў гэтыя дні праходзіць у Мінску.

МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№87 у рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне ў першым фінальным паядынку Кубка Федэрацыі супраць амерыканкі Како Вандэвеге (10), паведамляе карэспандэнт Sputnik.

У суботу, 11 лістапада, на корце "Чыжоўка-Арэны" ў Мінску стартаваў фінал Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і ЗША. У першым матчы сустрэліся Аляксандра Сасновіч і Како Вандэвеге. Паядынак завяршыўся з лікам 6:4, 6:4. Суперніцы правялі на корце больш за 1,5 гадзіны. Дарэчы, паядынак у Мінску стаў першай асабістай сустрэчай тэнісістак.

У наступным суботнім матчы на корт выйдуць Арына Сабаленка (78) і Слоан Стывенс (13).

Заўтра, 12 лістапада, барацьба за галоўны трафей Кубка Федэрацыі працягнецца: адбудуцца два адзіночныя паядынкі і адзін парны. Спачатку Сабаленка пазмагаецца супраць Вандэвеге, затым Сасновіч — супраць Стывенс. Пасля іх парная сустрэча, у якой Вера Лапко і Лідзія Марозава згуляюць з Элісан Рыске і Шэлбі Роджэрс.

Для зборнай Беларусі гэты фінал першы ў гісторыі, каманда ЗША 17 разоў станавілася пераможцам Кубка Федэрацыі.

Больш падрабязна пра тое, як прайшла сустрэча спартсменак, чытайце ў тэкставай трансляцыі Sputnik Беларусь >>

Тэги:
большой теннис, женский теннис, теннис, Кубак Федэрацыі, WTA, Кока Вандэвеге, Аляксандра Сасновіч, ЗША, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы