05:20 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1510

У дзесятку лепшых ўвайшлі тэнесісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч, а таксама біятланістка Дар’я Домрачава.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Лепшай беларускай спартсменкай 2017 года стала Таццяна Пятрэня (скачкі на батуце), а лепшым спартсменам — фрыстайліст Антон Кушнір.

Ванэса Каладзінская
© Photo : Министерство спорта и туризма Республики Беларусь

Пераможцаў абралі журналісты друкаваных і электронных СМІ падчас апытання, якое традыцыйна праводзіць газета "Спартыўная панарама".

У спісе самых моцных атлетаў Беларусі першыя восем месцаў занялі жанчыны. У тройку лепшых увайшлі Вольга Худзенка (веславанне на байдарках і каноэ) і Ванэса Каладзінская (барацьба).

У дзесятку лепшых таксама ўвайшлі тэнесісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч, біятланістка Дар'я Домрачава і Анастасія Пракапенка, якая займаецца сучасным пяцібор'ем. Любімцамі журналістаў у гэтым годзе таксама сталі Аляксандра Герасіменя (плаванне) і Васіль Кірыенка (веласпорт).

Лепшай камандай па ігравых відах спорту названа жаночая зборная па тэнісе, па неігравых — зборная па скачках на батуце.

Лепшым трэнерам прызнаны капітан жаночай тэніснай зборнай Эдуард Дуброў.

Тэги:
спорт, Таццяна Пятрэня, Антон Кушнір, Беларусь

Галоўныя тэмы