21:10 21 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.40
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Біятланістка можа стаць другім беларускім спартсменам, які ўдастойваўся прэстыжнай узнагароды.

МІНСК, 6 лют — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне беларуска Дар'я Домрачава намінавана на прыз World Fair Play Awards імя П'ера дэ Кубертэна, паведамілі Sputnik у Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы (БАСП).

Беларускія спартыўныя журналісты ацанілі ўчынак Домрачавай на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы: за некалькі метраў да фінішу ў гонцы пераследу біятланістка не стала апярэджваць прадстаўніцу Італіі Даратэю Вірэр, якая страціла лыжную палку. У выніку беларуска прыйшла да фінішу трэцяй, Вірер — другой.

"Заяўка адпраўлена ў міжнародны камітэт Fair Play (CIFP) у Будапешт. Ініцыятыву падтрымалі ўсе члены БАСП", — распавяла старшыня асацыяцыі Анастасія Марыніна.

Уладальнік прэміі будзе названы ў канцы года.

З беларускіх спартсменаў World Fair Play Awards раней атрымліваў легендарны "вольнік" Аляксандр Мядзведзь у 1983 годзе.

Тэги:
World Fair Play Awards, Біятлон, Дар'я Домрачава, Беларусь

Галоўныя тэмы