Сцяг Беларусі ўзняты ў Алімпійскай вёсцы ў Пхенчхане

© Photo : НОК БеларусиСцяг Беларусі ўзняты ў алімпійскай вёсцы ў Пхенчхане
Сцяг Беларусі ўзняты ў алімпійскай вёсцы ў Пхенчхане - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава адчувае падтрымку ўсёй краіны, калі бачыць, як падымаецца беларускі сцяг.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Урачыстая цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга Беларусі на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Алімпійскай вёсцы ў Пхенчхане прайшла ў сераду 7 лютага, распавялі Sputnik у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

Уле Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія) - Sputnik Беларусь
Б'ёрндален паедзе на Алімпіяду-2018 у складзе зборнай Беларусі

Правёў цырымонію мэр вёскі Рю Сеун Мін. У ёй паўдзельнічалі шэф беларускай місіі Аляксандр Барауля (які паставіў свой подпіс на сцяне алімпійскага перамір'я), пасол Беларусі ў Паўднёвай Карэі Андрэй Папкоў, а таксама спартсмены і трэнеры беларускай дэлегацыі.

"Гэтая цырымонія азначае, што Алімпіяда ўжо зусім блізка, мы тут разам усе ў зборы, у добрым настроі, гэта ўсё ўрачыста. Бачачы, як падымаецца наш сцяг, мы адчуваем падтрымку ўсёй краіны", — распавяла трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

© Photo : НОК БеларусиБеларуская біятланістка Дар"я Домрачава ў Пхенчхане
Белорусская биатлонистка Дарья Домрачева в Пхенчхане - Sputnik Беларусь
Беларуская біятланістка Дар"я Домрачава ў Пхенчхане

А беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч назваў момант узняцця сцяга ўрачыстым, ён выклікае патрыятычныя пачуцці.

Акрамя беларускай каманды ў Алімпійскай вёсцы сустрэлі ўдзельнікаў з Аргентыны, Мексікі, Балгарыі і Манголіі.

Цырымонія ўзняцця сцягаў краін-удзельніц у Алімпійскай вёсцы традыцыйна папярэднічае афіцыйнаму адкрыццю кожных Алімпійскіх гульняў.

© Photo : НОК БеларусиБеларуская дэлегацыя на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане
Белорусская делегация на XXIII зимних Олимпийских играх в Пхенчхане - Sputnik Беларусь
Беларуская дэлегацыя на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане

Нагадаем, XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. На Гульнях будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах. Беларусь будзе прадстаўлена 28 спартсменамі ў 6 відах спорту.

Стужка навiн
0