07:07 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Беларускія лыжнікі на цырымоніі ўзнагароджання на Паралімпіядзе-2018 у Пхенчхане

Лыжнікі прынеслі Беларусі золата і срэбра Паралімпіяды

© REUTERS / Carl Recine
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане (10)
2010

Беларусь у медальным заліку займае дзевятае месца - у актыве зборнай шэсць узнагарод.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Беларуская лыжніца Святлана Сахоненка прынесла Беларусі першы залаты медаль на Паралімпіядзе 2018, лыжнік Юрый Голуб прынёс у медальную скарбонку серабро, паведамляе Sputnik.

Сахоненка атрымала перамогу ў лыжнай гонцы на дыстанцыі ў 15 кіламетраў у вольным стылі ў катэгорыі В2 для атлетаў з парушэннямі зроку. Другое месца з адставаннем ад пераможцы ў 7,8 секунды заняла ўкраінка Аксана Шышкова. Трэцяй да фінішу прыйшла расіянка Міхаліна Лысова — яна саступіла Сахоненко 3 хвіліны 17,5 секунд.

Гэта другі медаль беларускі на Паралімпіядзе ў Пхенчхане: раней яна заваявала бронзавы медаль у біятлонным спрынце на 6 кіламетраў.

Срэбнай узнагародай папоўніў медальную скарбонку Беларусі лыжнік Юрый Голуб. Ён стаў другім у лыжнай гонцы на 20 кіламетраў у катэгорыі В3 для спартсменаў з парушэннямі зроку. Раней спартсмен атрымаў срэбра ў біятлонным спрынце на 7,5 кіламетраў.

У дадзены момант Беларусь займае 9-е месца ў агульным медальным заліку Паралімпіяды ў Пхенчхане. На рахунку беларускіх паралімпійцаў шэсць медалёў (адно золата, тры срэбра і дзве бронзы). Лідзіруе зборная ЗША з дзевяццю ўзнагародамі (4-3-2), другой ідзе Францыя, у якой восем медалёў (3-3-2), трэцяй — Украіна з дзевяццю ўзнагародамі (3-2-4).

Тэмы:
Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане (10)
Тэги:
Лыжныя гонкі, Паралімпійскія гульні - 2018, Пхенчхан, Паўднёвая Карэя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы