Фан-сектар мінскага "Дынама" на матчы з "Зенітам" усё ж такі будзе

Падпісацца
Квіткі будуць прадавацца перад самай гульнёй, за беларускія рублі і толькі па пашпарце.

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Беларускія заўзятары змогуць ужывую ўбачыць матч у адказ трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы УЕФА паміж мінскім "Дынама" і "Зенітам" (Санкт-Пецярбург), гаворыцца ў паведамленні афіцыйнай групы мінчукоў "УКантакце".

Гульня ў футбол, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі

Гульня "Зеніт" — "Дынама-Мінск" адбудзецца ў будучы чацвер, 16 жніўня, на стадыёне "Пятроўскі" ў Санкт-Пецярбургу. Сустрэча, як паведамлялася раней, павінна была прайсці пры пустых трыбунах — УЕФА пакараў расійскі клуб з-за паводзінаў фанатаў.

"Паведамляем вам, што ў адпаведнасці з арт. 73 Дысцыплінарнага рэгламенту УЕФА на матчы, які праводзіцца без гледачоў з прычыны накладання спагнання на клуб і стадыён, могуць прысутнічаць да 200 заўзятараў гасцявой каманды, якія валодаюць квіткамі на паядынак", — гаворыцца ў паведамленні.

У клубе растлумачылі, што квіткі будуць прадавацца перад самым пачаткам гульні. Іх кошт — дзве тысячы расійскіх рублёў. "Але продаж будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях і па пашпарце", — дадалі ў "Дынама-Мінск".

Нагадаем, першая сустрэча каманд, якая адбылася на мінскім стадыёне "Дынама" 9 жніўня, завяршылася разгромам "Зеніта" з лікам 4:0.

Стужка навiн
0