10:21 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Беларускія футбалісты ўпершыню ў гісторыі перамаглі каманду Сан-Марына.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Зборная Беларусі з трыумфам пачала свой удзел у футбольнай Лізе нацый, абыграўшы з разгромным лікам каманду Сан-Марына, перадае карэспандэнт Sputnik.

Першы матч у новым турніры УЕФА з удзелам падапечных Ігара Крывушэнкі прайшоў на стадыёне "Дынама" ў Мінску і завяршыўся з лікам 5:0 на карысць "Белакрылых".

У пераможцаў выніковымі ўдарамі вызначыліся Ігар Стасевіч (4-я хвіліна), Станіслаў Драгун (26 і 87), Антон Сарока (67) і Юрый Кавалёў (90). Каманда Сан-Марына ў асноўным знаходзілася ў абароне і не змагла пераламаць ход гульні.

Дарэчы, галкіпер гаспадароў Сяргей Чэрнік правёў соты "сухі" матч на вышэйшым узроўні.

Наступны матч беларуская зборная правядзе 11 верасня супраць каманды Малдовы. Паядынак пройдзе ў Кішынёве.

Тэги:
футбол, Ліга нацый, Беларусь

Галоўныя тэмы